Prospero X-3
Prospero (X-3) | |
---|---|
Арганізацыя | Royal Aircraft Establishment |
Краіна | Вялікабрытанія |
Распрацоўшчык | British Aircraft Corporation, Marconi Electronic Systems |
Час запуску | 04:09 28 кастрычніка 1971 |
Касмадром | Вумера |
Ракета-носьбіт | Black Arrow R3 |
NSSDC ID | 1971-093A |
Маса | 66 кг |
Нахіленне | 82° |
Перыяд абарачэння | 104,4 хв |
Апагей | 1.402 км |
Перыгей | 531 км |
Prospero або X-3 — першы і апошні штучны спадарожнік Зямлі Вялікабрытаніі, запушчаны брытанскай ракетай-носьбітам.
Спадарожнік быў запушчаны а 04:09 28 кастрычніка 1971 (UTC). Вялікабрытанія стала шостай краінай, якая запусціла спадарожнік з дапамогай асабістай ракеты-носьбіта.
Маса спадарожніка складала каля 66 кг, гэта была другая спроба арбітальнага запуску; у першай адбылося заўчаснае адключэнне рухавіка другой прыступкі, і, хоць трэцяя цвёрдапаліўная прыступка адпрацавала звычайна, хуткасць была недастатковая для таго, каб замкнуць віток вакол Зямлі.
Афіцыйна, Prospero перастаў працаваць ў 1996, але яшчэ ў 2006 годзе можна было пачуць яго сігналы на чашчыні 137,560 МГц.
Пасля запуску спадарожніка самастойная касмічная праграма Вялікабрытаніі была згорнутая. Крыху пазней Вялікабрытанія спыніла ўдзел і ў сумесных еўрапейскіх праектах ракет-носьбітаў.